Акцыі беларусаў Варшавы

Акцыі беларусаў Варшавы Акцыі беларусаў Варшавы

РЭПРЭСІІ НЕ СКОНЧЫЛІСЯ!Сёння прапаганда хворага дыктатара рыхтуецца да чарговага «свята» — так званага дня "народнага ад...
16/09/2026

РЭПРЭСІІ НЕ СКОНЧЫЛІСЯ!

Сёння прапаганда хворага дыктатара рыхтуецца да чарговага «свята» — так званага дня "народнага адзінства".

За гэтым «адзінствам» — гісторыя захопаў, рэпрэсій і знішчэння свабоды. А сённяшні рэжым працягвае трымаць людзей у турмах і пераследаваць тых, хто не маўчыць.

Тым часам сам дыктатар на сустрэчы з пасланнікам Злучаных Штатаў сцвярджае, што ў Беларусі няма палітвязняў. Маўляў, няма нават такога тэрміна.

Але мы ведаем праўду.

Так, мы ўжо ведаем, што шмат людзей выйдзе на свабоду. Але што будзе з імі пасля вызвалення?
І галоўнае пытанне: калі нарэшце скончацца рэпрэсіі ў Беларусі?

Мы зноў выходзім, каб сказаць услых:

РЭПРЭСІІ НЕ СКОНЧЫЛІСЯ!

ЛЮДЗЕЙ ЗАТРЫМЛІВАЮЦЬ І КАТУЮЦЬ!

СВАБОДУ ПАЛІТВЯЗНЯМ!

📢 Далучайцеся да акцыі!
Беларусы не маўчаць. Беларусь памятае. Беларусь будзе свабоднай!

🗓 20 верасня
🕑 а 14.00 гадзіне
📍 Помнік Каперніка

Жыве Беларусь!
✊🤍❤️🤍

14/09/2026
БЕЛАРУСЫ ВАРШАВЫ! НЕ МАЎЧЫМ!Рэжым разлічвае на нашую стомленасць.На тое, што мы забудзем пра палітвязняў.На тое, што бол...
09/09/2026

БЕЛАРУСЫ ВАРШАВЫ! НЕ МАЎЧЫМ!

Рэжым разлічвае на нашую стомленасць.
На тое, што мы забудзем пра палітвязняў.
На тое, што боль і несправядлівасць стануць для нас звычайнай навіной.
Не дачакаюцца.

Мы выходзім на вуліцу, каб нагадваць:

Беларусь жывая.
Беларусы не скарыліся.
Палітвязні не забытыя.
Кожны наш голас — гэта падтрымка тых, хто не можа сёння гаварыць сам.

Кожны наш выхад — гэта доказ таго, што свабоду немагчыма пасадзіць за краты.

🤍❤️🤍 13 ВЕРАСНЯ — ЗБІРАЕМСЯ РАЗАМ!

Прыходзь сам.
Прыводзь сяброў.
Будзь голасам свабоднай Беларусі.

🗓 13 верасня
🕑 а 14.00 гадзіне
📍 Помнік Каперніка

СВАБОДУ ПАЛІТВЯЗНЯМ!
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ! ✊🤍❤️🤍

Ой, у нядзельку параненькоУзышло сонейко хмарненько,Узышло сонейко над борам,Панад Селецкім таборам.А ў таборы трубы гра...
08/09/2026

Ой, у нядзельку параненько
Узышло сонейко хмарненько,
Узышло сонейко над борам,
Панад Селецкім таборам.
А ў таборы трубы граюць,
Да ваяцкае парады зазываюць,
Сталі рады адбываці,
Аткуль Воршы дабываці:
А ці с поля, а ці зь лесу,
А ці з рэчкі невялічкі?
Ані з поля, а ні зь лесу,
Толькі з рэчкі невялічкі!
А ў нядзельку параненьку
Сталі хлопцы-пятыгорцы,
Каля рэчкі на прыгорцы:
Гучаць разам з самапалоў,
Зь сяміпадых ад запалоў;
Б’юць паўсоткаю з гарматоў…
Масква стала нарэкаці,
Место Воршу пакідаці;
А як з Воршы ўцекалі,
Рэчку невялічку пракліналі:
«Бадай ты, рэчка, сто лет высыхала,
Як нашая слава тутка прапала;
Бадай высыхала да сканчэньня сьвету,
Што нашай славанькі ўжо нету!».
Слава Воршы ўжо ня горша
Слаўся, пан Астрожскі!

07/09/2026
«Першыя недэмакратычныя»: міні-экспазіцыя пра выбары 2001 года5 верасня ў 12:00 у Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца адкр...
02/09/2026

«Першыя недэмакратычныя»: міні-экспазіцыя пра выбары 2001 года

5 верасня ў 12:00 у Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца адкрыццё часовай экспазіцыі «Першыя недэмакратычныя», сустрэча з удзельнікамі падзей 2001 года і экскурсія.

Да 25-й гадавіны выбараў 2001 года Музей прадстаўляе матэрыялы вулічнай агітацыі і асабістыя артэфакты, якія распавядаюць пра выбарчую кампанію і першыя спробы вулічнага супраціву ва ўмовах дзяржаўнага кантролю над СМІ.

У сустрэчы возьмуць удзел Павел Казанецкі і Уладзімір Кобец — прадстаўнікі дэмакратычнага руху і ўдзельнікі падзей. У гэты перыяд «Зубр» разгарнуў вулічную агітацыю: плакаты, налепкі і ўлёткі сталі важным інструментам камунікацыі з грамадствам.

Матэрыялы з выбараў Павел Казанецкі перадаў у Музей Вольнай Беларусі. Цяпер яны ўпершыню прадстаўленыя ў экспазіцыі.

Экспазіцыя даступная толькі 5–11 верасня.

📌Музей Вольнай Беларусі, ul. Foksal 11, Варшава
🗓️5–11 верасня 2026 года
Адкрыццё — 5 верасня, 12:00

Adres

Warsaw

Ostrzeżenia

Bądź na bieżąco i daj nam wysłać e-mail, gdy Акцыі беларусаў Варшавы umieści wiadomości i promocje. Twój adres e-mail nie zostanie wykorzystany do żadnego innego celu i możesz zrezygnować z subskrypcji w dowolnym momencie.

Skróty

Udostępnij