14/09/2026
12 верасня мы адкрылі новы сезон «Маркета Эмоцый» 🍂
Восеньскі маркет атрымаўся менавіта такім, якім мы яго любім: з новымі ўдзельнікамі, вяртаннем нашых любімых старых майстроў, мноствам смачнага, прыгожага і цікавага — і, вядома, з той самай атмасферай, дзеля якой мы сустракаемся ўжо не першы год.
Мы былі вельмі радыя зноў бачыць знаёмыя твары і знаёміцца з новымі ўдзельнікамі. А яшчэ ў гэты раз у нас выступіла спявачка Муніка — і мы вельмі радыя, што ў снежні яна зноў будзе з намі. ❤️
Дзякуй усім, хто ўдзельнічаў, прыходзіў, знаёміўся, купляў, спрабаваў, слухаў і проста правёў гэты дзень разам з намі. Менавіта вы і ствараеце «Маркет Эмоцый».
А мы ўжо рыхтуемся да наступных сустрэч!
📍 5–12 снежня — наступныя маркеты «Эмоцый».
Не забывайце рэгістравацца — будзем радыя зноў убачыць знаёмыя твары і пазнаёміцца з новымі ўдзельнікамі! ✨