Prastora Kraków

Prastora Kraków 🧡 Мы — Прастора для крутых мерапрыемстваў. Наша мэта — аб’ядноўваць беларусаў і беларусак Кракава

🧡 Згадваем цёплыя сустрэчы Мова НановаЗ затрымкай у некалькі месяцаў паказваем вам такія ўтульныя і прыгожыя здымкі з су...
13/05/2026

🧡 Згадваем цёплыя сустрэчы Мова Нанова

З затрымкай у некалькі месяцаў паказваем вам такія ўтульныя і прыгожыя здымкі з сустрэчы Мова Нанова і Лявона Вольскага .official ў нашай Прасторы

Дзякуй, што прыходзіце да нас і падтрымліваеце ініцыятывы, якія развіваюцца ў нашым доме дыяспары

☺️ Нагадваем, што вы можаце карыстацца Прасторай для сваіх прыватных мерапрыемстваў ці рэалізаваць тут свае ідэі для праектаў. Проста напішыце нам у асабістыя, каб усё абмеркаваць

За фота дзякуй

🚀 Даведаемся ўсё пра мясцовае самакіраванне!Мы рыхтуем для вас унікальны вечар. Яго мэта ў тым, каб мы даведаліся і абме...
07/05/2026

🚀 Даведаемся ўсё пра мясцовае самакіраванне!

Мы рыхтуем для вас унікальны вечар. Яго мэта ў тым, каб мы даведаліся і абмеркавалі, як развіваць сваю грамадзянскую суб’ектнасць у кракаўскай палітыцы

🤝 Вечар дзеліцца на дзве часткі (вы можаце ўдзельнічаць толькі ў адной з іх, калі жадаеце):

📌 18:00 – 19:30 | Камандны квіз «Пытаннечкі» з Паўлам Свярдловым, экс-галоўрэдам Еўрарадыё і ветэранам «Што? Дзе? Калі?»

Некалькі тураў на розныя галіны ведаў, прысвечаныя мясцоваму самакіраванню ў Беларусі і за мяжой. Будзе нефармальна і весела

📌 19:30 – 20:30 | Лекцыя-дыскусія з палітолагам ды палітаналітыкам Андрэем Ягоравым і блогерам Аляксандрам Кныровічам

Абмяркуем, якія магчымасці дае мясцовая дэмакратыя беларусам, якія формы самаарганізацыю працуюць і што можна рабіць разам

🗓 Калі і дзе: 17.05 (нядзеля), 18:00 – 20:30, Прастора (ul. Mikołajska 4/6)
Удзел: вольны данат

➡️ Рэгістрацыя патрэбная толькі для ўдзелу ў квізе. Спасылка ў профілі .krk

🎙 Жывы запіс падкаста «Зроблена ў Польшчы» ў КракавеМаксім і Кірыл едуць у Кракаў з эксклюзіўным мерапрыемствам!Яны запі...
29/04/2026

🎙 Жывы запіс падкаста «Зроблена ў Польшчы» ў Кракаве

Максім і Кірыл едуць у Кракаў з эксклюзіўным мерапрыемствам!

Яны запішуць падкаст разам з жывой публікай, адкажуць на вашы пытанні ды абмяркуюць разам з вамі апошнія навіны з польскай палітыкі

Асаблівай тэмай сустрэчы і абмеркавання стане рэферэндум аб імпічменце прэзідэнта Кракава Аляксандра Мішальскага, які адбудзецца 24 траўня

🗓 Калі і дзе: 10.05 (нядзеля), 16:00 – 18:00, Прастора (ul. Mikołajska 4/6)
Кошт: 35 зл з чалавека. Калі вы запісваецеся і прыходзіце разам з кімсьці, то 60 зл за дваіх

➡️ Зарэзерваваць месца можна па спасылцы ў профілю .krk

💻 Курс па стварэнні камп’ютарных гульняў для дзяцей і падлеткаў (10–15 гадоў)Гэта практычны курс, дзе вучні крок за крок...
28/04/2026

💻 Курс па стварэнні камп’ютарных гульняў для дзяцей і падлеткаў (10–15 гадоў)

Гэта практычны курс, дзе вучні крок за крокам ствараюць сваю ўласную гульню ў прафесійным рухавіку Unity — без лішняй тэорыі, з упорам на практыку і крэатыўнасць

Дзіця развівае лагічнае мысленне, крэатыўнасць і асвойвае асновы сучаснай IT-сферы. Пасля курса зможа самастойна працягваць навучанне або нават знайсці сваё прызванне

ℹ️ На курсе навучымся:
— ствараць 3D-сцэны
— працаваць з фізікай і аб’ектамі
— дадаваць святло, гукі і анімацыі
— збіраць гатовую гульню

Працягласць: 8 заняткаў па 90 хвілін, 1 раз на тыдзень

Выкладчык — прафесійны распрацоўшчык гульняў з шматгадовым досведам і выпушчанымі гульнямі ў краме Steam

🗓 Калі і дзе: 09.05 (субота), 10:00 – 11:30
Удзел: 60 злотых за занятак

➡️ Рэгістрацыя на курс па спасылцы ў профілю .krk

👨‍🏫 Квіз «Чарнобыль 40: навука і памяць»Вас чакаюць пытанні з розных галінаў навукі па-беларуску — ад фізікі і хіміі да ...
20/04/2026

👨‍🏫 Квіз «Чарнобыль 40: навука і памяць»

Вас чакаюць пытанні з розных галінаў навукі па-беларуску — ад фізікі і хіміі да геаграфіі і мовазнаўства. Прыходзьце, каб паказаць свае веды і пазнаць штосьці новае, а таксама пазмагацца за файныя падарункі

🎁 Пераможцаў чакаюць прызы ад студыі керамікі Art-Ў і бібліятэкі «Кніжны Вырай». Усе ўдзельнікі, незалежна ад месца, атрымаюць памятныя падарункі ад партнёраў квізу

Калі і дзе: 25 красавіка (субота), Прастора (ul. Mikołajska 4/6)
⏰ 13:30 — квіз для дзяцей і падлеткаў
⏰ 15:30 — квіз для дарослых

Каманды збіраюцца на месцы, таму прыходзіць можна і паасобку

Удзел: 10 злотых з асобы

➡️ Спасылка на рэгістрацыю ў апісанні профілю .krk

🎉 Мы запусцілі новы сайт дыяспарыСпасылка ў апісанні профілю 🫶Ён у першую чаргу інфармацыйны. Там вы знойдзеце асноўную ...
14/04/2026

🎉 Мы запусцілі новы сайт дыяспары

Спасылка ў апісанні профілю 🫶

Ён у першую чаргу інфармацыйны. Там вы знойдзеце асноўную інфармацыю пра дыяспару і таварыствы, спосабы дапамагчы нам ці далучыцца

Таксама ёсць польскамоўная версія! Таму смела дасылайце яго сваім польскім знаёмым 🇵🇱

Гэта першая версія сайта, і мы будзем дапаўняць і абнаўляць яго. Мы плануем:
— Дадаць старонку «сябры» з пералікам беларускіх арганізацый / праектаў у Кракаве
— Павялічыць FAQ і дадаць карыснай інфармацыі пра жыццё ў Кракаве

ℹ️ Таксама мы будзем рады пачытаць вашы ідэі і прапановы па сайце ды якія вы знайшлі памылкі. Калі ласка, дашліце нам іх праз ананімную форму

Калі вы хочаце самі дапамагчы нам дапрацаваць сайт, напішыце нам у асабістыя 💛

❤️‍🔥 Гатовыя знайсці каханне пад смех аўдыторыі? Ці паназіраць, як яго знаходзіць хтосьці іншы?🎤 Запрашаем на «Шоў спатк...
08/04/2026

❤️‍🔥 Гатовыя знайсці каханне пад смех аўдыторыі? Ці паназіраць, як яго знаходзіць хтосьці іншы?

🎤 Запрашаем на «Шоў спатканняў насляпую» з Максам Канавалам і Сашам Калінкіным

Гэта стэндап-шоў, дзе комікі дапамагаюць удзельнікам знайсці пару на «сляпым спатканні»

Жарты, флірт, нечаканыя заданні і шчырыя размовы пра адносіны

18+. Калі хочаце паўдзельнічаць (то бок не проста глядачом) — напішыце комікам у Instagram

Калі і дзе: 26.04 (нядзеля), 18:00, Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

🎟 Квіткі на стэндап — па спасылцы ў профілі .krk

🎭 Дзіцячы спектакль «Уладзімір Караткевіч і Дзіва аднавокае»Што рабіць, калі ў тваім доме гаспадарыць чорт? Як змагацца ...
31/03/2026

🎭 Дзіцячы спектакль «Уладзімір Караткевіч і Дзіва аднавокае»

Што рабіць, калі ў тваім доме гаспадарыць чорт? Як змагацца з аднавокім Дзівам, якое хоча цябе з’есці?

Пра гэта ўсё — лялечна-інтэрактыўны спектакль ад Васіля Дранько-Майсюка і Алены Баяравай

Дзеці змогуць быць не толькі гледачамі, але і паўдзельнічаць у спектаклі! Ператварыцца ў вясёлых мядзведзяў, якія не баяцца чорта, смелых птушак, што перамагаюць хана Бату, і іншых персанажаў

🗓 Калі і дзе: 12.04 (нядзеля), 14:00 – 15:00, Прастора (ul. Mikołajska 4/6)
Уваход: вольны данат і без рэгістрацыі

Пазначайце ў календарах і прыходзьце!

🥐☕️ Чацвёртая сустрэча Беларускіх сняданкаў у ПрасторыЗапрашаем на цёплую суботнюю раніцу ў добрай кампаніі — са смачнай...
18/03/2026

🥐☕️ Чацвёртая сустрэча Беларускіх сняданкаў у Прасторы

Запрашаем на цёплую суботнюю раніцу ў добрай кампаніі — са смачнай ежай, напоямі і размовамі пра важнае. Беларускія сняданкі — гэта пра падтрымку, абмен досведам і натхненне паляпшаць сваё жыццё.

Тэма сустрэчы: інвестыцыі ў Польшчы і як забяспечыць сабе годную пенсію.

Госць: Раман Аляксанаў — інвестар і аўтар адукацыйных праграм па фінансах.

📍 21.03 (субота), 11:30–14:00
📌 Прастора, ul. Mikołajska 4/6
🎟 Уваход: вольны данат
👥 Колькасць месцаў абмежаваная (20 чалавек)
✍🏻 Абавязковая рэгістрацыя ў біа профіля .krk

Далучайцеся да супольнасці, дзе важна дзяліцца, падтрымліваць і расці разам 💛

❤️‍🔥 Лекцыя «Як прасіць, атрымліваць і адмаўляць у адносінах і с**се»Майстар-клас для кожнага (хто ў пошуку або ў адносі...
07/03/2026

❤️‍🔥 Лекцыя «Як прасіць, атрымліваць і адмаўляць у адносінах і с**се»

Майстар-клас для кожнага (хто ў пошуку або ў адносінах) пра тое, як атрымліваць ад любых стасункаў менавіта тое, чаго хочаш: увагу, пяшчоту, інтымнасць і с**с. А таксама пра тое, як захоўваць свае межы без канфліктаў

Майстар-клас складаецца на 100% з практыкі 🤲

Першая частка — ад Ксеніі пра эмацыйную пісьменнасць у адносінах

Другая частка — ад Дарыны пра с**с

🎤 Вядоўцы:
Ксенія Абібак .by.kseniya — тэрапеўтка ў падыходзе трансакцыйнага аналізу, псіхолаг сямейных адносін, спецыялістка індывідуальнай, парнай і групавой тэрапіі

Дарына Шведоўска — псіхалагіня, с**салагіня, тэрапеўтка і аналітыкіня ў прыкладным аналізе паводзін (ABA)

Мовы варкшопа: руская і беларуская

🗓 Калі і дзе: 15.03 (нядзеля), 12:00 – 15:00, Прастора (ul. Mikołajska 4/6)
Удзел: 120 зл

🤝 Прывядзі сябра (+1 і больш): 100 зл з кожнага

🎁 Бонус: кожная спікерка дае 10% зніжкі на МЕСЯЦ асабістых кансультацый, удзелу ў групавой тэрапіі або на любы наступны варкшоп!

➡️Запіс на варкшоп па спасылцы ў профілі .krk

🥐☕️ Трэцяя сустрэча “Беларускіх сняданкаў” у Прасторы.Запрашаем на чарговую цёплую суботнюю сустрэчу, дзе мы збіраемся р...
05/03/2026

🥐☕️ Трэцяя сустрэча “Беларускіх сняданкаў” у Прасторы.

Запрашаем на чарговую цёплую суботнюю сустрэчу, дзе мы збіраемся разам, каб пачаць дзень у прыемнай кампаніі. Пагутарым, пазнаёмімся бліжэй, падзелімся досведам жыцця ў Польшчы і проста правядзём раніцу са смачнай ежай і духмянай кавай.

У другой частцы сустрэчы закранём вельмі практычную тэму — падатковыя дэкларацыі PIT у Польшчы. Пагутарым пра:

• хто павінен падаваць дэкларацыю, а хто — не
• што можа адбыцца, калі яе не запаўняць
• чаму пасля падачы часта вяртаюць грошы
• і адкажам на іншыя папулярныя пытанні.

🎤 Спецыяльная госця — Алена Селівёрстава, заснавальніца бухгалтарска-кадравай фірмы AleStra_Hub.

👥 Колькасць месцаў абмежаваная — 20 чалавек.
🎟 Уваход — вольны данат.
✅ Рэгістрацыя абавязковая па спасылцы ў профілі .krk

Будзем радыя сустрэчы і новай размове ў сяброўскай атмасферы 💛

Adres

Ulica Mikołajska 4/6
Kraków
31027

Strona Internetowa

Ostrzeżenia

Bądź na bieżąco i daj nam wysłać e-mail, gdy Prastora Kraków umieści wiadomości i promocje. Twój adres e-mail nie zostanie wykorzystany do żadnego innego celu i możesz zrezygnować z subskrypcji w dowolnym momencie.

Udostępnij