11/06/2026
🔥 Анонс! Red Hot Chilli Peppa!
Час выходзіць з шуфляд і пераключацца на вострае 🌶!
Гэтым разам гуляем Пеппу па-беларуску (таму што, натуральна, не толькі мы робім квізы на роднай мове) 😎
💃🏼 Вас чакае вельмі бадзерая, вясёлая і сучасная гульня, у якой знайшлося месца не толькі музыцы, але і папулярнай культуры, тэлебачанню і г.д.
Будзем разам успамінаць, пазнаваць, смяяцца і правяраць, наколькі добра мы арыентуемся ў тым, што гучыць, мільгае і вірусіцца вакол нас.
Збірайцеся ўсе і прыходзьце:
🗓 Калі: 20 чэрвеня, 17:00
📍Дзе: Baltas Ūsas (Šv. Ignoto, 16)
🧑🎓Гульцоў у камандзе: 3-10*
💰Кошт: 10 эўра з гульца
🖋Рэгістрацыя ўжо адкрытая! Запісвай каманду тут: https://forms.gle/ujFUmvUDCa7ZMMRq9 (і па спасылцы ў профілі)
*у нас абмежаваная колькасць месцаў для каманд з 10 чалавек, так што калі гуляеце вялікім натоўпам, то паспяшайцеся зарэгістравацца!